Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Мероприятия » “Дзяржаўныя сімвалы – нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь”

“Дзяржаўныя сімвалы – нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь”

Автор: levon.nat от 7-05-2021, 07:35
Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адзначаецца ў другую нядзелю мая. Гэта свята з’яўляецца сімвалам свабоды і адзінства беларускага народа, патрыятычнага яднання, пераемнасці пакаленняў і павагі традыцый. Галоўныя сімвалы краіны ўвасабляюць суверэнітэт нашай краіны, адлюстроўваюць лепшыя духоўныя і маральныя рысы беларускага народа, уяўляюць багатую гісторыю і традыцыі нашай Айчыны.
“Дзяржаўныя сімвалы – нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь” – так гучала тэма інфармацыйнай гадзіны, якая прайшла ў 7 класе. Рабяты ўзгадалі гісторыю стварэння герба і сцяга, растлумачылі сімволіку колераў, звярнулі ўвагу на змены ў дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Што азначае ўзыходзячае сонца? Чаму пяціканцовая зорка? Чаму вянкі паабапал герба спавіты чырвона-зялёнай стужкай? – на гэтыя і многія іншыя пытанні прагучалі адказы. Рабяты расказалі, дзе ўзнімаецца і ўстанаўліваецца Дзяржаўны сцяг, калі выконваецца Дзяржаўны гімн і як неабходна сябе паводзіць падчас выканання гімна. Вучні здзейснілі віртуальнае падарожжа на “Плошчу Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга РБ”, абмеркавалі адносіны да сімвалаў краіны. Рабяты яшчэ раз упэўніліся, што герб, сцяг і гімн – гэта не проста сімволіка, а візітная картка нашай міралюбівай краіны. Іх неабходна шанаваць, як шануюць родны дом і звычаі, імі неабходна ганарацца, як ганарымся сваёй нацыяй і слаўнай гісторыяй. Адносячыся з павагай да дзяржаўнай сімволікі, мы аддаём даніну памяці нашым продкам, якія на палях бітваў і ў мірнай працы адстаялі права годна жыць і працаваць на сваёй зямлі. Няхай гэтае свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас, умацуе высокае пачуццё асабістай адказнасці кожнага грамадзяніна за сваю краіну і гатоўнасць самааддана працаваць дзеля росквіту Радзімы.



“Дзяржаўныя сімвалы –  нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь”

“Дзяржаўныя сімвалы –  нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь”

“Дзяржаўныя сімвалы –  нацыянальны гонар Рэспублікі Беларусь”
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!