Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Мероприятия » День матэматыкі і інфарматыкі ў Поразаўскай СШ

День матэматыкі і інфарматыкі ў Поразаўскай СШ

Автор: levon.nat от 2-03-2022, 15:42
2 сакавіка ў школе прайшоў День матэматыкі і інфарматыкі. Праграма правядзення Дня прадугледжвала розныя формы і метады пазаўрочнай дзейнасці: конкурсы, гульні, алімпіяды. Умела спалучаліся калектыўныя і індывідуальныя формы работы, бо асноўная задача прадметнага дня - прыцягнуць і зацікавіць кожнага навучэнца.
У фае першага паверха быў аформлены стэнд, на якім размяшчалася пазнавальная інфармацыя. Навучэнцы на перапынках вырашалі задачы, адгадвалі рэбусы, знаёміліся з біяграфічнымі дадзенымі навукоўцаў, займальнымі фактамі з іх жыцця.
На працягу дня рабят чакалі разнастайныя мерапрыемствы. Гэта і квэст гульня “Чыгунка” для 5-6 класаў, і інтэрактыўныя спаботніцтвы “Хачу ўсё ведаць” для 7-8 класаў, і конкурс "Віртуоз хуткаснага друку”, і інтэлектуальная гульня “Математика важна, всем профессиям нужна»(9- 11 клас), і майстар–клас “Прыёмы хуткага лічэння”. Акрэсленыя мерапрыемствы садзейнічалі павышэнню цікавасці да вучэбных прадметаў, выяўленню і падтрымцы адораных вучняў, пашырэнню кругагляду, фарміраванню самастойнасці і адказнасці навучэнцаў, арыентавалі на прадуктыўны і творчы характар дзейнасці.
Для навучэнцаўў 5-11 класаў была арганізавана анлайн-алімпіяда па матэматыцы і інфарматыцы, якая садзейнічала развіццю інтэлектуальных магчымасцей навучэнцаў і выявіла лепшых знаўцаў прадметаў.


День матэматыкі і інфарматыкі ў Поразаўскай СШ

День матэматыкі і інфарматыкі ў Поразаўскай СШ

День матэматыкі і інфарматыкі ў Поразаўскай СШ

День матэматыкі і інфарматыкі ў Поразаўскай СШ

День матэматыкі і інфарматыкі ў Поразаўскай СШ

День матэматыкі і інфарматыкі ў Поразаўскай СШ
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!