12 мая ў школе прайшоў Дзень грамадазнаўства. На працягу дня навучэнцы школы мелі магчымасць паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах. Вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у выставе малюнкаў "Нашы правы і абавязкі". Выхаванцы групы падоўжанага дня ўспаміналі правы і абавязкі дзяцей на прыкладзе герояў казак, прыняўшы ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Правы і абавязкі казачных герояў", наведалі выставу прававой і мастацкай літаратуры "Дзеці і закон". Для навучэнцаў старэйшых класаў была прапанавана прэзентацыя "Сацыяльная рэклама вакол нас".Навучэнцы 9-11 класаў мелі магчымасць праверыць свае веды па грамадазнаўстве, удзельнічаючы ў інтэлектуальнай гульні "Знаўцы права", таксама ім былі прапанаваны анлайн-тэсты на сайце ўстановы адукацыі. Акрамя гэтага навучэнцы школы прынялі ўдзел у акцыі "Живи грамотно". У 10 класе прайшоў урок самакіравання, у ролі настаўніка была Карповіч Даша.
Усіх навучэнцаў школы аб'яднаў флэш- моб "Танцуем разам".
Самымі актыўнымі ў падрыхтоўцы і правядзенні Дня грамадазнаўства былі навучэнцы 10, 11 класа. Асабліва хочацца адзначыць Базыльчык В., Карповіч Д., Ермаковіч А., Андрошчыка Д. - 10клас, Снапа А., Пачэбута П., Спарнюк К. - 11 клас.

Суботні сонечны дзень сабраў вучняў 2-7 класаў на вясёлыя спартыўныя гульні, якія садзейнічалі развіццю вынослівасці і спрытнасці.




 



 




 
 
 
 

 







 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 








