
   20  верасня  ў нашай школе прайшоў  дзень фізічнай культуры і здароўя.  Школьнікі чарговы раз паказалі, што яны сапраўды сябруюць са спортам, любяць  конкурсы, спартыўныя гульні  і гімнастычныя практыкаванні. У 
конкурсе  “Самы меткі” (дартс)  перамогу атрымала навучэнка 4 класа 
Васілеўская В., 
 Хвілінка інтэлектуалаў “Спартыўныя эрудыты” паказала, што  падлеткі ведаюць гісторыю спорту і  цікавяцца апошнімі дасягненнямі спартсменаў.  Найбольш правільных адказаў  далі навучэнцы   11   класа. У
 спартландыі ”Вясёлыя старты” перамагла дружба.  
“Спартыўныя рыфмаванкі' найбольш удалымі былі ў навучэнцаў 10 і 11 кл. 
Флэш-моб “Мы за здаровы лад жыцця” аб’яднаў усіх  аматараў спорту і здаровага ладу жыцця.