У Поразаўскай СШ прайшоў раённы семінар для кіраўнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і рэзерва кіруючых кадраў (на пасаду кіраўніка ўстановы адукацыі) “Павышэнне якасці прадметнага выкладання праз удасканаленне форм і метадаў сучаснага ўрока”. На ім былі абмеркаваны магчымасці ўдасканалення зместу і структуры сучаснага ўрока ў рамках кампетэнтнаснага падыходу.

































