Залатая восень зачароўвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, таму суботні сонечны дзянёк запрасіў навучэнцаў 2-4 класаў на прагулку пад назвай “Разам весела крочыць”. Дзеці гулялі ў рухомыя гульні, складалі прыгожыя букеты з асенніх лістоў, назіралі за зменамі, якія адбываюцца ў нежывой і жывой прыродзе і проста адпачывалі.Актыўны ўдзел прынялі Якіменка К, Арсеньеў К, Нелюбовіч Д, Здрадоўскі М, Васілеўская В, Глякоўская Я, Пакачайло К.

Рабяты, якія любяць маляваць, прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў. Было прапанавана намаляваць восень, якую хацелі б бачыць самі дзеці. 
































