Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 21.11.2017
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Творчы вечар Яўгена Паплаўскага

Автор: admin от 21-11-2017, 18:49
Творчы вечар  Яўгена ПаплаўскагаУ спісе знакамітых выпускнікоў дзяржаўнай установы адукацыі “Поразаўская сярэдняя школа” – вядомы беларускі кампазітар Яўген Уладзіміравіч Паплаўскі – чалавек, жыццё якога дазваляе збывацца марам, браць такія высоты, ад якіх вырастаюць крылы. Сваёй працай ён прыносіць задавальненне сабе, родным і блізкім, услаўляе сваю краіну, родны пасёлак.
18 лістапада ў малой зале імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі прайшоў творчы вечар Яўгена Паплаўскага “Адценні хараства” у рамках мерапрыемстваў III Міжнароднага маладзёжнага адукацыйнага праекта "Да вяршыняў творчасці".
Сярод запрошаных на творчы вечар была і дэлегацыя Поразаўскай школы на чале з дырэктарам Ларысый Іванаўнай Паплаўскай.

Важным момантам для прадстаўнікоў школы стала сустрэча з яшчэ адным вядомым земляком – Уладзімірам Юльянавічам Агейцам, доктарам сельскагаспадарчых навук, акадэмікам міжнароднай экалагічнай акадэміі, дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут рыбнай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”. Прыемна, што пры сваёй занятасці Уладзімір Юльянавіч сістэматычна вывучае сайт Поразаўскай школы, цікавіцца навінамі і падзеямі з жыцця ўстановы. Ён не толькі вядомы вучоны, службовая асоба высокага рангу, але і сапраўдны знаток мастацтва, і непаўторны суразмоўца.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!