Сёння навучэнцамі 7 класа праведзена акцыя "Малым рэкам нашы клопаты". Рабяты пачысцілі берагі рэчкі Рось па вуліцы Палятаева пасёлка: сабралі смецце ўздоўж берагоў, пачысцілі , як змаглі, русла ракі.Там, дзе папрацавалі рабяты - на рэчку не наглядзецца! Стомленыя і задаволеныя ўдзельнікі акцыі гутарылі аб тым, што кожны чалавек павінен захоўваць парадак на прыродзе. Давайце берагчы яе!


































