6 кастрычніка ў бібліятэцы прайшла гадзіна цікавых паведамленняў “Компас у краіну ведаў”. Мэта мерапрыемства –прыцягненне навучэнцаў да чытання. Глякоўскі Кірыл, Пачэбут Ягор падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытанных кнігах летам і прапанавалі іх прачытаць сябрам, а дзяўчынкі, Бабаш Аліса і Варабей Вікторыя, паведамілі шмат цікавых гісторый. Сустрэча атрымалася змястоўная.
6 кастрычніка навучэнцы 8-10 класаў ажыццявілі экскурсійную паездку ў г.Ваўкавыск. Праграма паездкі ўключала ў сябе наведванне гісторыка-краязнаўчага музея імя П.І.Баграціёна, паход у кінатэатр .А напрыканцы ўсе з задавальненнем пачаставаліся смачнай піцай у мясцовай піцэрыі.Уражанні ад паездкі- самыя цудоўныя!
































