В пятницу 30 ноября прошли соревнования по шахматам, по итогом которых была сформирована команда школы для участия в районных соревнованиях.
В пятницу 30 ноября прошли соревнования по шахматам, по итогом которых была сформирована команда школы для участия в районных соревнованиях.
29 лістапада ў 5 класе прайшла ролевая гульня “СНІД – гэта небяспека” ў рамках правядзення тыдня па прафілактыцы ВІЧ/СНІДу. Навучэнцы даведаліся, у чым розніца паміж словамі “ВІЧ” і “СНІД”, аб шляхах перадачы ВІЧ-інфекцыі, метадах прафілактыкі. Дадзенае мерапрыемства прайшло пад дэвізам “Мы выбіраем жыццё без СНІДу!”
28 лістапада ў рамках правядзення тыдня па прафілактыцы СНІДу ў 4 класе быў праведзены конкурс малюнкаў “ Здароўе – гэта сіла” . Дзеці даведаліся, у чым небяспека інфекцыі, шляхах яе перадачы , мерах засцярогі. Паказалі на малюнках, як захаваць здароўе.
23 лістапада ў школе прайшоў Дзень інфарматыкі. На працягу дня для навучэнцаў 2-11 класаў было праведзена шмат мерапрыемстваў: гульня “Поле цудаў”, віктарына “Ты, я і інфарматыка”, гульня “Інфармацыйны калейдаскоп”, майстар-клас “Як стварыць прэзентацыю”, конкурс малюнкаў “Камп’ютар у маім жыцці” і мн. інш. Усе дзеці былі вельмі актыўнымі .Вызначыліся і пераможцы:
Работники Свислочского районного отдела по чрезвычайным ситуациям, сектора по работе с детьми и молодежью, здравоохранения совместно с представителями РК ОО «БРСМ» и членами БМООСП в рамках третьего этапа акции «Не прожигай свою жизнь!» провели для учащихся 11 – 10 классов тематическую программу «Курение – мода или фактор риска? Мероприятие прошло довольно насыщенным с демонстрацией профилактических и обучающих видеофильмов, проведением викторин, конкурсов и творческими номерами.
Уважаемые ребята, родители! Принимайте участие в акции "Новогодний наряд для школы"
З мэтай пашырэння ведаў аб традыцыях, гісторыі і прыродзе роднага краю ў суботні дзень сярод навучэнцаў 2 – 7 класаў быў арганізаваны інтэлектуальны турнір “Традыцыі роднага краю”, у якім спаборнічалі каманды “ Рамонкі” і “ Васількі”. У выніку гульні з лікам 41/ 38 перамагла каманда “ Рамонкі”. Найбольшую актыўнасць праявілі Штоп Дз, Верабей В, Нелюбовіч Д, Арсеньеў К, Ляпешка А.
22 ноября прошёл Единый день информирования под общим девизом «Школа Активного Гражданина».
Тых, хто любіць маляваць, у суботні дзень у бібліятэцы чакаў конкурс малюнкаў “Твае правы і абавязкі”. Навучэнцы школы ў сваіх малюнках адлюстравалі свае абавязкі: дапамагаць дарослым, добра вучыцца. Самымі актыўнымі былі Глякоўскі Кірыл, Рыгоцкі Максім.
21 лістапада для навучэнцаў 2 – 4 класаў была праведзена пазнавальная гульня “Інтэрнэт – загадкі для дапытлівых”. Дзеці ўдасканалілі свае ўменні па пошуку, прыёмах капіравання і захавання неабходнай інфармацыі з Інтэрнэт – рэсурсаў, а таксама змаглі знайсці адказы на самыя цікавыя пытанні.
З мэтай развіцця інтэлектуальных здольнасцяў сярод навучэнцаў пачатковых класаў быў праведзены інтэлектуальна – пазнавальны турнір “Што? Дзе? Калі?”, удзельнікамі якога сталі каманды “Вучоны кот” і “Усязнайка”.У ходзе правядзення конкурсаў “ Размінка”, “ Магічныя лікі”, “ Адгадай расліну” і конкурса “ Капітанаў” дзеці змаглі праявіць не толькі свой інтэлект, але і ўменне працаваць у групе. У напружанай барацьбе з лікам 23/20 перамагла каманда “Вучоны кот”, у склад якой увайшлі Агеец Дз, Здрадоўскі М, Піткевіч М, Нелюбовіч Д, Штоп Дз, Арсеньеў К. Каманда “ Усязнайкі” , у якой удзельнічалі Рэвіцкі Я, Шкулепа І, Ляпешка А, Глякоўскі К, Ларчанка А, Верабей В заняла ганаровае 2 месца. Самымі актыўнымі балельшчыкамі былі Рыгоцкі М, Камынін Я, Несцерык Д.
У рамках тыдня пачатковых класаў была арганізавана выстава сшыткаў навучэнцаў 2-4 класаў. Па меркаванні вучняў самыя акуратныя сшыткі ў Лазара А., Акудовіч М., Ляпешко А.
У рамках тыдня пачатковых класаў прайшоў калейдаскоп казак “Ад казкі да казкі”. Мэта мерапрыемства- абагульненне ведаў вучняў пра казкі, выяўленне іх лепшых знаўцаў. Дзеці выконвалі заданні Мальвіны, Чырвонай Шапачкі, паштальёна Печкіна, Папялушкі. Першакласнікі зразумелі , што казкі вучаць нас быць разумнымі і добрымі, дружнымі і працавітымі, перамагаць зло, хлусню, ніколі не губляць веру ў поспех, любіць сваю Радзіму.
ВНИМАНИЕ!!!
У рамках тыдня пачатковых класаў быў праведзены майстар-клас “Маляванне мыльнымі бурбалкамі”, які садзейнічаў развіццю творчага мыслення, ўяўлення, мастацка-эстэтычных навыкаў. Навучэнцы змаглі ў сваіх незвычайных малюнках убачыць мастацкі вобраз, дапоўніць яго неабходнымі дэталямі. Самыя арыгінальныя малюнкі ў гэтай нетрадыцыйнай тэхніцы малявання атрымаліся ў Бабаш М., Бабаш А., Пакачайла К.Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!