У суботні дзень вучні 2-7 класаў сталі ўдзельнікамі спартландыі “Здаровым быць модна”. Спартыўныя эстафеты садзейнічалі развіццю ў навучэнцаў спрытнасці, сілы, хуткасці, вынослівасці. Самымі хуткімі аказаліся Бабаш М., Глякоўскі К., Верабей В., Пачэбут Я.
Што такое тэрыторыя здароўя? Гэта месца, дзе ты адчуваеш сябе камфортна і весела, дзе табе хочацца спяваць, танцаваць і проста радавацца жыццю. Сваю “тэрыторыю здароўя” знайшлі навучэнцы нашай школы падчас тэматычнай дыскатэкі ў суботні вечар.
































