У Рэспубліканскім суботніку прынялі ўдзел работнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Поразаўская сярэдняя школа". Сярод работ, на якіх былі заняты педагогі і тэхнічныя работнікі, былі: інавядзенне парадку ў садзе г.п.Поразава, уборка школьнага тэрыторыі, уборка тэрыторыі вакол брацкай магілы воінаў, загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне.
Сёлета спаўняецца 75 гадоў з таго дня, як адгрымелі на нашай зямлі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. І ўвесь гэты час дзякуючы самаахвярнаму подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў мы жывём пад мірным небам. Менавіта аб гэтым гаварылі адзінаццацікласнікі падчас правядзення ўрока - экскурсіі “Мы помнім ваш подзвіг, героі! А яшчэ ўспаміналі сваіх землякоў, якія самаахвярна змагаліся з фашыстамі
18 красавіка ў 5 класе прайшла класная гадзіна “Гродна – горад-гісторыя”, прысвечаная 75-годдзю заснавання Гродзенскай вобласці. Бібліятэкар школы Гуштын Н.І. запрасіла навучэнцаў “прайсціся” па вуліцах славутага горада, палюбавацца прыгажосцю гістарычных помнікаў, акунуцца ў мінулае. Напрыканцы сустрэчы рабяты паспрабавалі скласці “ПАШПАРТ” Гродзенскай вобласці.
18 красавіка навучэнцы 11 класа прынялі актыўны ўдзел у раённым Дні прафарыентацыі. Старшакласнікі сустрэліся з выкладчыкамі ўстановы адукацыі
































