29 верасня для навучэнцаў 1 класа прайшло свята « Мы школьніками сталі». Дзеці расказалі  пра свае першыя поспехі, паказалі добрае веданне правілаў паводзін вучняў, паспяхова справіліся з усімі выпрабаваннямі. У канцы свята вучні далі клятву першакласнікаў, а іх бацькі паабяцалі ва ўсім ім дапамагаць.




















 



 




 
 
 
 

 







 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 








