Падарожнічаць цікава! Нават, калі гэта віртуальнае падарожжа па старонках дзіцячых часопісаў. На адным дыханні прайшло такое падарожжа ў другім класе Поразаўскай СШ. Яркія старонкі перыёдыкі, вясёлы настрой дзяцей, захапляльныя гісторыі і жарты – менавіта так пачаўся чарговы вучэбны дзень!


































