Напярэдадні 8 сакавіка ў актавай зале школы сабраліся дзеці, каб павіншаваць з нагоды свята сваіх самых родных, блізкіх і дарагіх людей- матуль і бабуль. У іх адрас гучалі шчырыя словы віншавання, ліліся чароўныя мелодыі песень. Удзельнікі святочнага канцэрта здзіўлялі і радавалі гледачоў сваімі талентамі.Пажадаем нашым дарагім жанчынам моцнага здароўя, шчасця і святочнага настрою, а кожнай сям’і - згоды, паразумення і дабрабыту. Няхай ваша матуліна сэрца заўсёды будзе напоўнена любоўю і гонарам за сваіх дзяцей.


































