Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Віншуем з перамогай

Автор: admin от 22-04-2018, 17:43
Віншуем з перамогайВіншуем Глякоўскую Мілану з перамогай у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу "Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме" і жадаем далейшых поспехаў!

Экалагічная акцыя

Автор: admin от 22-04-2018, 10:18
Экалагічная акцыя 21 красавіка навучэнцамі нашай школы была праведзена працоўная экалагічная акцыя “У памяць аб чарнобыльскай трагедыі”. Удзельнікамі акцыі сталі навучэнцы пераважна старэйшых класаў. Яны слаўна папрацавалі па добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі. Самымі актыўнымі былі: Грушэўская Ганна, Карповіч Дар’я , Базыльчык Віялета, Паследняя Юлія, Кавальчук Кацярына, Кавальчук Яўгеній, Каскевіч Канстанцін, Дмухоўскі Артур, Карніловіч Дар’я, Глякоўскі Павел. Дзякуем усім удзельнікам акцыі!

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 20-04-2018, 07:04


21.04.2018

Удзел у раённым конкурсе ЮІР
Час: 10.00-13.00
Месца правядзення: СШ№2, г. Свіслач
Удзельнікі: 5, 6 кл.
Адказная: Галась М.Ч., кіраўнік гуртка ЮІР

А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…


Конкурс малюнкаў “Трагедыя ў Чарнобылі”
Час: 10.00-11.30
Удзельнікі: 2-4 класы
Адказны: Пачэбут А.А., кл. кіраўнік 4 класа





Працоўная экалагічная акцыя “У памяць аб
чарнобыльскай трагедыі”
Час: 11.50-12.40
Удзельнікі: 5-11 класы
Адказны:Здрадоўская Н.І., класны кіраўнік 7 класа



Літаратурная гасцёўня “Шлях даўжынёй
у 32 гады”
Час: 20.00-21.30
Удзельнікі: 8-11 класы
Месца:канферэнцзала
Адказныя: Савіцкая Я.М., Кухарчык Т.А., кл. кіраўнікі 8, 9 кл.


А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…

Дзейнасць ІБЦ
Выпуск і распаўсюджванне інфармацыйных буклетаў “Чарнобыль: учора, сёння, заўтра”
Час: 12.00-13.00
Месца правядзення: ІБЦ, вуліцы пасёлка
Удзельнікі: 8-10 кл.
Адказны: Гуштын Н.І.


А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…


Дзейнасць СППС
Экспрэс-інтэрв’ю “Запатрабаваныя прафесіі”
Час: 09.00-10.00
Месца правядзення: каб.55
Удзельнікі: вучні 9-11 кл.
Адказны: Дуброўская А.С., педагог сацыяльны













Экологическая акция «Бумажный кораблик»

Автор: admin от 15-04-2018, 15:24
Экологическая акция «Бумажный кораблик»В субботний день прошла экологическая акция «Бумажный кораблик». У каждого учащегося была возможность оказать помощь в сохранении деревьев, собрав всего лишь несколько килограмм ненужной бумаги. На славу потрудились наши ребята: собрали макулатуру, а заодно и помогли пожилым людям в уборке приусадебной территории.

Працоўная акцыя “ Помнік”.

Автор: admin от 15-04-2018, 15:20
Працоўная акцыя “ Помнік”.У суботні дзень навучэнцы пачатковых класаў сабраліся для правядзення працоўнай акцыі “ Помнік”. Хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у навядзенні чысціні каля помніка загінуўшым воінам. Дзеці сабралі смецце, якое з’явілася пасля зімы, паправілі вянкі. Найбольш актыўны ўдзел прынялі Шымко Д, Нелюбовіч Д, Якіменка К, Васілеўская В, Ларчанка А, Пакачайло К, Арсеньеў К.

Акция «Курить не модно!»

Автор: admin от 15-04-2018, 15:16
Акция «Курить не модно!»С целью продвижения идей здорового образа жизни, мотивирования к отказу от вредных привычек, разрушающих здоровье, 14 апреля в нашем учреждении образования состоялась акция «Курить не модно!», в которой приняли участие учащиеся 6- 11 классов. «Найди альтернативу!» - с такими агитационными призывами вышли к своим одноклассникам наши волонтеры- инструктора. Участники акции собрали большую аудиторию единомышленников и на личном примере продемонстрировали красоту и здоровье без табака.

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 11-04-2018, 16:55
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…
Жадаем поспехаў на
раённых спаборніцтвах
«Абаронца Айчыны»!!!
Чакаем пераможцамі


Помнік у цэнтры пасёлка – аб’ект нашага клопату. Прымай удзел у працоўнай акцыі!
Форма адзення – паходна-працоўная!
10.00! Не спазняйся!


Збор макулатуры – справа важная і адказная. 1 тона непатрэбнай паперы эканоміць 1000 кВт электраэнергіі ці 200 кубаметраў вады.
Прымай удзел у экалагічнай акцыі “Папяровы караблік”



ПЕДАГОГ САЦЫЯЛЬНЫ ЗАПРАШАЕ 8-11 КЛАСЫ НА ГРУПАВЫ ЗАНЯТАК “МОЛАДЗЬ І ШКОДНЫЯ ПРЫВЫЧКІ”.

ЗВЯРНІЦЕ УВАГУ: ТЭМА АКТУАЛЬНАЯ!!!

МЕСЦА СУСТРЭЧЫ: КАБ.55



ПЕДАГОГ-ПСІХОЛАГ ЗАПРАШАЕ ПРЫНЯЦЬ УДЗЕЛ У АКЦЫІ “КУРЫЦЬ НЕ МОДНА!”


Вы любіце адкрыцці?
У незвычайнае падарожжа «Чароўны свет вясёлкі» вас запросіць бібліятэкар
Чакаем вас у ІБЦ у 12.00!



“Здароўе – гэта здорава!” – дэвіз дыскатэкі
Чакаем з 20.00 да 22.00! Далучайся ! Прыводзь сяброў!


Поздравляем!

Автор: admin от 8-04-2018, 17:25
Поздравляем!В рамках реализации республиканского проекта ОО «БРПО» «Взгляни на нас по-новому!» 7 апреля на базе СШ № 2 им. Н.П.Масонова г.Свислочь прошёл районный конкурс «Взгляни на нас по-новому!», который проводился среди членов Общественного объединения «Белорусская республиканская пионерская организация». Наша команда представила агитбригаду «Мы вместе!» в номинации «4G: БРПО-БРСМ – новый формат взаимодействия» и заняла 2 место.
Поздравляем победителей! Это Якименко Ксения, Савко Елена, Черепок Валерия, Якименко Доминика, Дубровская Полина, Ботвич Диана, Андрощик Олег, Болбат Елизавета, Карнилович Владислав, Дмуховский Артур, Ковальчук Евгений, Шиманчук Кирилл.

Вясеннія клопаты

Автор: admin от 7-04-2018, 16:51
Вясеннія клопаты7 красавіка навучэнцы 2-4 класаў прынялі актыўны ўдзел у працоўнай акцыі “Вясеннія клопаты” . Дзеці шчыра папрацавалі на школьным двары і ў парку адпачынку г.п. Поразава. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі былі Бабаш А., Мазец М., Гойлік Р., Васілеўская В.

Час адказнага выбару

Автор: admin от 7-04-2018, 13:22
Час адказнага выбару7 красавіка ў бібліятэцы з навучэнцамі 8-11 класаў была праведзена прафарыентацыйная гульня “Час адказнага выбару”. Ад правільнага выбару прафесіі залежыць шмат чаго ў нашым жыцці: нашы поспехі, кар’ера і нават наша здароўе. Пра гэтыя пытанні і вялі гаворку навучэнцы у час мерапрыемства. Гульнявы сюжэт мерапрыемства быў злучаны з пражываннем удзельнікамі свайго будучага жыцця, розных яго этапаў. Старшакласнікам было прапанавана адчуць сябе выпускніком школы, затым студэнтам, потым дарослым чалавекам. Навучэнцы мелі магчымасць паспрабаваць на “густ” розныя варыянты сваёй будучыні і скарэкціраваць шляхі развіцця падзей.

А ў нас у шосты дзень...

Автор: admin от 5-04-2018, 11:17
А ў нас у шосты дзень...Ты любіш працаваць?
А адпачываць разам з сябрамі пасля выкананай работы?
Прымай удзел у працоўнай акцыі “Вясеннія клопаты”!
Аказаць дапамогу састарэлым адзінокім – наш абавязак.

У добры шлях – на працоўныя подзвігі!


Жадаем поспехаў камандзе-удзельніцы раённага этапу абласнога агляду-конкурсу «Зірні на нас па-новаму!»
Дуброўская Паліна
Андрошчык Алег
Ботвіч Дзіяна
Чарапок Валерыя
Саўко Алена
Болбат Лізавета
Якіменка Ксенія
Якіменка Дамініка

Удачы!!!



Дзесяцікласнікі! Прымайце удзел у распрацоўцы Палажэння раённай працоўнай акцыі па пасадцы кедраў у памяць аб загінуўшых у таргова-забаўляльным цэнтры
Час: 09.00-10.00
Месца:каб. АБЖ


Вам заўсёды рады ў спартыўнай зале!!!

Літаратурны турнір “Востраў казак”

Автор: admin от 24-03-2018, 21:06
Літаратурны турнір “Востраў казак”24 сакавіка навучэнцаў пачатковых класаў бібліятэкар запрасіла прыняць удзел у літаратурным турніры. Рабятам прадставілася магчымасць прадэманстраваць свой інтэлект і проста адпачыць. Літаратурны турнір прайшоў у творчай атмасферы. Асабліва актыўнымі былі навучэнцы 4 класа. Яны паказалі добрыя веды.

А Ў НАС У ШОСТЫ ДЗЕНЬ…

Автор: admin от 23-03-2018, 07:46
А Ў НАС У ШОСТЫ  ДЗЕНЬ…24.03.2018

Жадаем поспехаў удзельнікам раённых турыстычных спаборніцтваў “ПАДСНЕЖНІК-2018”!
Лёгкіх вам стартаў і пераможных фінішаў!!!


Ваш выхад, паважаныя даследчыкі!

Перамагайце на раённым фестывалі даследчых работ і творчых праектаў “Я даследую свет”
і вучэбна-даследчай канферэнцыі “Крок у будучыню”

Конкурс малюнкаў на антынаркатычную тэматыку “Штучнае шчасце”
Час: 10.00-11.00
Месца правядзення:
Удзельнікі: 2-6 кл



Прагляд і абмеркаванне відэаролікаў і прэзентацый антынаркатычнай накіраванасці – гэта актуальна.
Чакаем цябе ў 09.00 у ІБЦ


КРЭАТЫЎНАСЦЬ, НЕАРДЫНАРНАСЦЬ РАШЭННЯЎ, ТВОРЧАСЦЬ – рысы сучаснай моладзі. Хочаш у гэтым упэўніцца?
Цябе чакае ў кабінеце №55 у 10.00
Іна Здзіславаўна Глякоўская !


Запрашаем на конкурс калажоў
“Наша будучае ў нашых руках”


Кіраўнік ІБЦ Наталля Іванаўна Гуштын
запрашае прыняць удзел у літаратурным турніры “Востраў казак”.
Табе прадставіцца магчымасць прадэманстраваць свой інтэлект і проста адпачыць.

Фінансавы рынг

Автор: admin от 18-03-2018, 08:09
Фінансавы рынг17 сакавіка навучэнцы 2-4 класаў атрымалі магчымасць пашырыць веды па фінансавай граматнасці і эканамічнай культуры праз удзел у пазнавальнай гульні “Фінансавы рынг”. Дзеці паспаборнічалі ў веданні эканамічных тэрмінаў,прапанавалі спосабы эканоміі сямейнага бюджэту, паспрабавалі знайсці выйсце з розных жыццёвых сітуацый. Пераможцамі пазнавальнай гульні сталі ўдзельнікі каманды “Знайкі”: Якіменка К., Саўко А., Анісеня Дз., Арсеньеў К., Нелюбовіч Д.

Пазнавальная гульня “Сімволіка Рэспублікі Беларусь”

Автор: admin от 18-03-2018, 08:05
Пазнавальная гульня “Сімволіка Рэспублікі Беларусь”Пазнавальная гульня “Сімволіка Рэспублікі Беларусь”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, адбылася ў бібліятэцы. Мэта гэтай гульні: дапамагчы вучням у вывучэнні гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны, фарміраваць паважлівыя адносіны да сваёй Айчыны, выхоўваць пачуццё гонару і глыбокай павагі да нацыянальных традыцый, звычаяў, культуры. Таксама ў ходзе гульні было прагледжана некалькі прэзентацый пра Беларусь, а дзяўчынкі 6 класа пазнаёмілі прысутных з тэматычнай выставай “Мы – беларусы, наша краіна - Беларусь”.

А ў нас у шосты дзень....

Автор: admin от 14-03-2018, 09:17
А ў нас у шосты дзень....17.03.2018

Ты ў добрай спартыўнай форме?
Валодаеш тэхнікай гульні ў валейбол?
Для цябе - раённыя спаборніцтвы па валейболе!
А можа табе даспадобы інтэлектуальныя віды спорту?
Тады – ШАХМАТЫ!
З пытаннямі звяртайцеся да настаўнікаў фізічнай культуры і здароўя


ЖАДАЕМ ПАСЛУХМЯНАГА ШАРЫКА І ЛЁГКАЙ РАКЕТКІ УДЗЕЛЬНІКАМ СПАБОРНІЦТВАЎ ПА НАСТОЛЬНЫМ ТЭНІСЕ!!!

Педагог-псіхолагІ.З.Глякоўская запрашае на інтэрактыўную гульню «Кіруй сваімі эмоцыямі»
Спяшайся атрымаць карысныя рэкамендацыі і парады прафесіянала


Старшакласнікі!
Самы час задумацца аб карысным правядзенні летніх канікул. Працаўладкаванне – гэта важна і карысна.
На групавой кансультацыі “Усё аб працоўным заканадаўстве”Дуброўская А.С., педагог сацыяльны, адкажа на ўсе вашы пытанні.


ПАВАЖАНЫЯ БАЦЬКІ, АДКАЗНЫ ЗА АХОВУ ПРАЦЫ ВА ЎСТАНОВЕ САВІЦКАЯ Я.М. ЗАПРАШАЕ НА КАНСУЛЬТАЦЫЮ
“ПРАФІЛАКТЫКА ДЗІЦЯЧАГА ТРАЎМАТЫЗМУ”


Запрашаем у ІБЦ!
Пазнавальная гульня «Сімволіка Рэспублікі Беларусь» - гэта своечасова і актуальна: 15 Сакавіка – Дзень Канстытуцыі РБ


ПРАВІЛЬНАЕ РАЗМЕРКАВАННЕ ФІНАНСАЎ – ГЭТА НЕ ПРОСТА!
ГЭТАМУ ТРЭБА ВУЧЫЦЦА ЗМАЛКУ!
ЗАПРАШАЕМ НАВУЧЭНЦАЎ 2-4 КЛАСАЎ НА ПАЗНАВАЛЬНУЮ ГУЛЬНЮ ПА ФІНАНСАВАЙ ГРАМАТНАСЦІ “ФІНАНСАВЫ РЫНГ”, А ДЛЯ СТАРЭЙШЫХ - ДЗЕЛАВАЯ ГУЛЬНЯ “ФІНАНСАВАЯ КУХНЯ” ! ЧАКАЕМ! СПЯШАЙЦЕСЯ!

 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!