20 ліпеня навучэнцы школы прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах «Алімпійскія надзеі». Дзеці спаборнічалі ў падцягванні, уздыманні тулава са становішча лежучы, скачках у даўжыню з месца. Ім былі прапанаваны займальныя, а часам і вельмі няпростыя конкурсы з бегам, з мячамі, з абручамі, дзе рабяты змаглі праявіць свае спартыўныя навыкі. Усе этапы спаборніцтваў праходзілі ў напружанай барацьбе. Навучэнцы з вялікім задавальненнем прайшлі ўсе спаборніцтвы, паказаўшы сябе моцнымі, спрытнымі і хуткімі. Рабяты праявілі свае спартыўныя навыкі. У выніку вызначылі лепшых спартсменаў школы.















































