Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Информация » Вынікі чвэрці падведзены

Вынікі чвэрці падведзены

Автор: levon.nat от 26-03-2022, 04:21
Прайшла лінейка, прысвечаная заканчэнню трэцяй чвэрці 2021/2022 навучальнага года. Урачыстасць моманту падкрэсліла падняцце сцяга Рэспублікі Беларусь і выкананне гімна.
Былі падведзены вынікі адукацыйнага працэсу, названы выдатнікі і харашысты вучэбнай дзейнасці, пералічаны дасягненні навучэнцаў пры ўдзеле ў спаборніцтвах і конкурсах розных узроўняў.
Адзін з хвалюючых момантаў лінейкі – зварот дырэктара школы да прысутных. З вуснаў Ларысы Іванаўны Паплаўскай гучаў загад з аб’яўленнем падзяк за выдатную і добрую вучобу, спартыўныя і творчыя дасягненні. Гэта стане стымулам для імкнення да далейшых перамог.
На лінейцы прысутнічаў старшыня Поразаўскага сельскага савета Віктар Вацлававіч Акудовіч. Ён адзначыў, што для Беларусі захаванне гістарычнай спадчыны – справа першараднай важнасці, прадаставіў экспанаты для школьнага музея і выказаў упэўненасць у тым, што памяць продкаў будзе захоўвацца.
Самых актыўных удзельнікаў піянерскіх спраў назвала педагог-арганізатар Наталля Іванаўна Гуштын.
Старшыня вучнёўскага самакіравання Дзіяна Ботвіч пазнаёміла з планам работы на канікулы і заклікала навучэнцаў удзельнічаць не толькі ў справах, якія будуць арганізаваны ва ўстанове адукацыі, але і наведваць Поразаўскую бібліятэку-цэнтр краязнаўства, дзе пройдуць мерапрыемствы Тыдня дзіцячай кнігі.
Педагог сацыяльны Ала Станіславаўна Дуброўская нагадала пра тое, што адпачынак на канікулах павінен праходзіць “у рамках прававога поля”, а выкананне правіл бяспекі жыццядзейнасці – галоўная ўмова арганізаванага адпачынку.


Вынікі чвэрці падведзены

Вынікі чвэрці падведзены
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Комментарии:

Оставить комментарий
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!