Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 30.12.2017
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Увага!

Автор: admin от 30-12-2017, 17:24
Увага!Паважаныя навучэнцы і бацькі!
Запрашаем вас прыняць удзел у спрартландыі “Вясёлыя старты”, якая адбудзецца 02.01.2017.
Чакаем тых, хто хоча актыўна адпачыць, хто гатоў вольны дзень прысвяціць сваім дзецям.
Неабходная ўмова: мець спартыўны абутак, добры настрой і жаданне быць першым!!!

Майстар-клас “Калядная маска”

Автор: admin от 30-12-2017, 17:23
Майстар-клас “Калядная маска”Напярэдадні навагодніх свят навучэнцаў пачатковых класаў запрасіла творчая майстэрня на майстар-клас “Калядная маска”. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з народнымі традыцыямі і асаблівасцямі светкавання Каляд. Дзеці спрабавалі зрабіць калядныя маскі сваімі рукамі. Спачатку старанна вырэзвалі па контуры абрысы жывёл і людзей, а потым іх расфарбоўвалі.
Найбольшую актыўнасць праявілі навучэнцы трэцяга класа Шымко Д, Арсеньеў К, Нелюбовіч Д, Пакачайло К.

Інтэлектуальная гульня-практыкум “Загадкі навагодняй пары”

Автор: admin от 30-12-2017, 14:36
Інтэлектуальная гульня-практыкум “Загадкі навагодняй пары”У бібліятэцы адбылася інтэлектуальная гульня “Загадкі навагодняй пары”.
Удзельнікі ў ходзе гульні паказалі свае добрыя веды, пашырылі ўяўленні аб порах года, раслінным і жывёльным свеце, развілі мысленне, уменне адгадваць загадкі.
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!