Навучэнцы 6 класа, якія з’яўляюцца членамі валанцёрскага атрада "Маяк", прынялі ўдзел у акцыі " Памяць". Рабяты прыбралі магілу воіна- афганца Валерыя Іванавіча Патоцкага
8 кастрычніка навучэнцы 1 класа запрасілі сваіх бацькоў на свята “ Мы школьнікамі сталі”. Дзеці спрабавалі свае артыстычныя здольнасці ў выкананні песень, інсцэніровак, вершаў пра школу. Першакласнікі справіліся з усімі выпрабаваннямі і атрымалі права звацца сапраўднымі школьнікамі.