Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Порозовская средняя школа » Материалы за 23.09.2022
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Тыдзень роднай мовы

Автор: admin от 23-09-2022, 17:49
Тыдзень роднай мовы
23 верасня ў рамках Тыдня роднай мовы навучэнцы 9-10 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай анлайн-віктарыне “Спазнай Беларусь”. Рабяты праверылі свае веды па беларускай мове, літаратуры і гісторыі роднага краю. Дадзеная віктарына была падрыхтавана з дапамогай сэрвіса Quizizz, пагэтаму ўдзельнікі мерапрыемства актыўна выкарыстоўвалі свае мабільныя тэлефоны. Інтэлект, хуткасць, эмоцыі і добры настрой былі спадарожнікамі ўдзельнікаў віктарыны. Пераможцамі сталі Васілеўская Вольга (9 клас), Саўко Алена (9 клас) і Пачабут Вікторыя (10 клас).

Тыдзень роднай мовы

Автор: admin от 23-09-2022, 17:47
Тыдзень роднай мовы
17 верасня споўнілася 110-гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры, самабытнага мастака слова, народнага паэта Беларусі Максіма Танка. Яго паэзія ўражвае разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам. Але галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць аўтара – Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. Навучэнцы нашай школы далучыліся да творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”.

Максім Танк "Прытча пра хлеб"

Максім Танк "Жук і слімак"
 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!