Сделать домашней|Добавить в избранное
 

 
Сортировать статьи по: дате | популярности | посещаемости | комментариям | алфавиту

Экскурсия

Автор: admin от 1-10-2017, 21:27
ЭкскурсияС целью привлечения учащихся к здоровому образу жизни 30 сентября для учащиеся 5-6 классов была организована экскурсия в г.Пружаны. Ребята посетили Ледовый и Водный дворцы.Работники Ледового и Водного дворцов провели очень интересную и познавательную экскурсию. Ребята узнали много нового и получили яркие впечатления, которые вызвали желание посетить эти учреждения со своей семьёй. Ребята получили множество положительных эмоций от данного мероприятия и от общения друг с другом.

Кветкі ўдзячнасці ветэранам педагагічнай працы

Автор: admin от 30-09-2017, 21:03
Кветкі ўдзячнасці ветэранам педагагічнай працыНапярэдадні свята настаўніка прайшла акцыя “Кветкі ўдзячнасці ветэранам педагагічнай працы”. Вучні павіншавалі са святам тых, хто многа год свайго жыцця прысвяціў школе, дзяліўся з навучэнцамі сваімі ведамі і вопытам.
Словы віншавання і кветкі ўдзячнасці атрымалі Шалкевіч Валянціна Іванаўна , Шалкевіч Іосіф Міхайлавіч, Бушма Ганна Аляксандраўна, Козел Вольга Васільеўна, Навацкая Любоў Сцяпанаўна і Арэхва Сабіна Іванаўна.
Са святам Вас, ветэраны педагагічнай працы!

Цікавая сустрэча

Автор: admin от 30-09-2017, 20:55
Цікавая сустрэчаНапярэдадні Дня пажылых людзей члены валанцёрскага атрада арганізавалі сустрэчу з Лукша Л.Л. – членам раённага літаратурнага аб’яднання “Зеркало души”, ветэранам педагагічнай працы. Рабяты з цікавасцю слухалі госцю, якая расказала пра сваё жыццё, свой лёс. Таксама Лідзія Лявонцьеўна пазнаёміла прысутнічаючых са зборнікам сваіх вершаў, прадэманстравала свой талент у складанні лірычных твораў. Рабяты падзякавалі госцю за цікавую змястоўную сустрэчу, павіншавалі з Днём пажылых людзей.

Кветкі дабрыні ветэранам педагагічнай працы

Автор: admin от 30-09-2017, 20:52
Кветкі дабрыні ветэранам педагагічнай працыНа пярэдадні Дня настаўніка прайшла традыцыйная акцыя “Кветкі дабрыні ветэранам педагагічнай працы”. Піянеры атрада “Арляты” павіншавалі са святам Шалкевіч Марыю Раманаўну і Станіслава Антонавіча.

Нам добра разам

Автор: admin от 24-09-2017, 09:00
Нам добра разамСуботні сонечны дзянёк стварыў добры настрой і запрасіў навучэнцаў 2-6 класаў на прагулку пад назвай “ Нам добра разам”. Дзеці гулялі ў рухомыя гульні, збіралі прыгожыя букеты з асенніх лістоў, назіралі за зменамі, якія адбываюцца ў нежывой і жывой прыродзе.
Актыўны ўдзел прынялі Якіменка К, Арсеньеў К, Васілеўская В, Пачэбут В, Глякоўская Я, Якіменка Д, Пакачайло К.

Аперацыя “Ветэран жыве побач”

Автор: admin от 24-09-2017, 08:55
Аперацыя “Ветэран жыве побач”Па ініцыятыве піянераў атрада “Арляты” прайшла працоўная аперацыя “Ветэран жыве побач”. Рабяты аказалі пасільную дапамогу ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Крупенкову А. М. ва ўборцы ўраджаю бульбы. Самымі актыўнымі былі Саўко Гражына, Дуброўскі Валянцін, Болбат Лізавета.

Тыдзень здароўя і спорту стартаваў

Автор: admin от 17-09-2017, 13:00
Тыдзень здароўя і спорту стартаваўУ суботу, 16 верасня, прайшоў галоўны дзень у рамках фестывалю “Тыдзень спорту і здароўя”. Весела і цікава правялі суботні дзень навучэнцы 2-5 класаў. Для іх быў арганізаваны парад рухомых гульняў. Дзеці змаглі праявіць такія фізічныя якасці, як хуткасць, спрытнасць, меткасць. Дзень надоўга падарыў дзецям зарад бадзёрасці і цудоўнага настрою. Інфарм-дайджэст “Апошнія дасягненні беларускіх спартсменаў” дапамог рабятам правесці свой вольны час з карысцю. Удзельнікі мерапрыемства пашырылі веды аб спорце, даведаліся аб дасягненнях беларускіх спартсменаў. Спартыўная зала заклікала рабят прыняць удзел у майстар-класе па настольным тэнісе. Вучні 8 класа з задавальненнем падзяліліся майстэрствам тэніснай ракеткі. Спаборніцтвы па піянерболе паказалі, што гульня вельмі папулярная сярод дзяцей. У час спаборніцтваў рабяты прадэманстравалі выдатныя навыкі гульні, а таксама ўменне добра дзейнічаць у камандзе

Аперацыя “Помнік”

Автор: admin от 10-09-2017, 19:29
Аперацыя “Помнік”У суботні дзень дружнай гурбой сабраліся рабяты з пачатковых класаў, каб навесці парадак каля помніка загінуўшым воінам. Найбольш актыўны ўдзел прынялі Шымко Д, Мікшута М, Арсеньеў К, Нелюбовіч Д, Гойлік Р.

Чистый парк

Автор: admin от 9-09-2017, 22:08
Чистый паркПроведение трудовых десантов и акций – это добрая и полезная традиция в нашей школе. И вот очередной субботний день пригласил учащихся 5-8 классов принять участие в трудовом десанте “Чистый парк” по наведению порядка на турритории прилегающего к школе парка. Ребята очистили парк от мусора, чтобы местным жителям было приятно посетить место отдыха. Самыми активными были учащиеся 6 класса!!!

ОперацИя "Памятник"

Автор: admin от 9-09-2017, 22:04
ОперацИя "Памятник"Учащиеся 5-8 классов приняли участие в операции «Памятник». Ребята очистили от травы и мусора могилу Алешкевич М.Я. – заслуженного учителя БССР.

Мае сябры-кнігі

Автор: admin от 2-09-2017, 21:45
Мае сябры-кнігі У першую суботу навучальнага года навучэнцы 2-4 класаў атрымалі магчымасць вырабіць закладкі для новых падручнікаў. Падчас майстар-класа “Мае сябры-кнігі” кожнае дзіця праявіла свае творчыя здольнасці і фантазію, пагэтаму кожная зробленая закладка была адметнай, прыгожай і непаўторнай.

Вясёлы стадыён

Автор: admin от 21-05-2017, 21:00
Вясёлы стадыёнСапраўднае летняе надвор’е, якое ўсталявалася на выхадныя, запрасіла навучэнцаў школы на гульнявую праграму “ Вясёлы стадыён”. Хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць праявіць свае спартыўныя здольнасці, паўдзельнічаць у вясёлых конкурсах і добра адпачыць. Дзеці наладзілі рухомыя гульні на спартыўных турніках, а аматары футбола мелі магчымасць пагуляць у любімую гульню. Найбольш актыўнымі былі Палешко М, Пачэбут М, Глякоўская Я, Саўко М, Здрадоўскі М, Гойлік М.

Конкурс малюнкаў “ Велікоднае яечка”.

Автор: admin от 17-04-2017, 06:15
Конкурс малюнкаў “ Велікоднае яечка”. У суботні дзень навучэнцы пачатковых класаў сабраліся, каб напярэдадні свята заняцца цікавымі справамі. Дзеці даведаліся аб традыцыях светкавання Пасхі і прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “ Велікоднае яечка”. Хлопчыкі і дзяўчынкі праявілі творчыя здольнасці і фантазію пры роспісе сімвалаў свята - яек. Найбольш актыўны ўдзел прынялі Штоп ДЗ, Шымко Д, Анісеня Дз, Нелюбовіч Д.

Школьная алімпіяда

Автор: admin от 16-04-2017, 06:10
Школьная алімпіяда15 красавіка навучэнцы школы прынялі актыўны ўдзел у школьнай алімпіядзе па абслуговай і тэхнічнай працы.

Спортивная суббота

Автор: admin от 9-04-2017, 06:53
Спортивная суббота08.04 в нашей школе в рамках проекта «Спортивная суббота» прошли соревнования по пионерболу. В состав команд входили ребята со 2 по 7 класс. На протяжении полутора часов на площадке царил дух взаимоподдержки, взаимовыручки.
Победила Дружба. Все присутствующие ребята были активными, но хочется отметить малышей: Здрадовского Марка, Шимко Данилу, Полешко Максима и Нелюбовича Даниила.
До новых встреч на спортивной площадке!

Аперацыя "Чысты парк"

Автор: admin от 2-04-2017, 13:55
Аперацыя "Чысты парк"Цікава для навучэнцаў нашай школы прайшла аперацыя “Чысты парк”. Дзеці зграбалі леташнюю траву, падмяталі сцежкі парка, збіралі голле і смецце. Дзеці зрабілі ўсё для таго, каб жыхары нашага пасёлка з задавальненнем наведвалі чысты і ўтульны парк.

 

Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!