29 красавіка ў школе прайшоў Дзень экалогіі. На працягу дня навучэнцы ўдзельнічалі ў самых розных мерапрыемствах. Дзень пачаўся з акцыі "Здай батарэйку, атрымай карамельку", якая яшчэ раз напомніла навучэнцам аб неабходнасці здаваць выкарыстаныя батарэйкі на перапрацоўку. 














































