лісце, рыхлілі глебу на кветніках, падмяталі смецце. Надвор’е было сонечнае, і гэта спрыяла таму, што рабяты працавалі з натхненнем і з жартамі. А галоўнае - зрабілі карысную справу.
лісце, рыхлілі глебу на кветніках, падмяталі смецце. Надвор’е было сонечнае, і гэта спрыяла таму, што рабяты працавалі з натхненнем і з жартамі. А галоўнае - зрабілі карысную справу.
У суботні дзень з навучэнцамі пачатковых класаў быў арганізаваны і праведзены брэйн – рынг па тэме ”Правы чалавека”. У час правядзення гульні дзеці яшчэ раз успомнілі свае асноўныя правы і абавязкі. У ходзе выканання заданняў вызначалі, якія правы былі парушаны ў адносінах да казачных герояў, знаходзілі правы ў прыказках, спрабавалі вызначыць, чым адрозніваюцца правы немаўляці і школьніка, чыталі вершы па тэме. У заключэнне гульні была прапанавана бліц-віктарына на тэму “ Правы чалавека” і маральны тэст на чалавечнасць. Найбольшую актыўнсць праявілі Штоп Дз, Палешко М, Янушко Г, Якіменко К, Пачэбут М.
У суботу вучні пачатковых класаў наведалі Поразаўскую бібліятэку – цэнтр краязнаўства. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі навучэнцаў з асаблівасцямі прафесіі бібліятэкара, расказалі аб навінках дзіцячай літаратуры, прапанавалі цікавую віктарыну “У свеце розных прафесій”. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі якой былі Глякоўская Я., Якіменка Д., Якіменка К., Анісеня Дз.
17 сакавіка навучэнцы 8-9 класаў наведалі Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж. Прадстаўнікі каледжу правялі для навучэнцаў змястоўную экскурсію па каледжы, пазнаёмілі з асаблівасцямі кожнай спецыяльнасці, якую можна атрымаць на базе ўстановы. Асабліва захапляльным стала наведванне аперацыйнай, дзе навучэнцы пазнаёміліся з рознымі медыцынскімі інструментамі і прыладамі. І нават вучыліся накладваць медыцынскае шво.
“Разам весела крочыць”- так называлася экскурсія ў прыроду для дзяцей пачатковых класаў. А было сапраўды весела. Дзеці ў час экскурсіі вызначалі па якіх прыкметах можна меркаваць аб прыходзе вясны, пагулялі ў рухомыя гульні, паслухалі спевы птушак.Мы рады,
что Вы посетили
наш сайт..
Добро пожаловать!